Ваявода дорпацкі — дзяржаўная пасада намесніка караля і вялікага князя ў Дорпацкім ваяводстве, супольным валоданні (кандамініуме) Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага; засядаў у Сенаце Рэчы Паспалітай. Пасада створана ў 1598 замест прэзідэнта дорпацкага. У 1629 тэрыторыя Дорпацкага ваяводства адышла да Швецыі, і пасада стала намінальнай. Па ўмовах Аліўскага міру 1660 Дорпацкае ваяводства скасавана, і ваяводы больш не прызначаліся, але апошні ваявода захоўваў свой тытул да смерці.

Ваяводы дорпацкіяАсобаДата прыняццяпасадыДата складанняпасадыальбо смерціЗаўвагіМарцін Курч16001602ПамёрДажбог Карнкоўскі16141617ПамёрМікалай Кішка16171626Паступіў на мсціслаўскага ваяводуКаспер Дэнгаф16271634Паступіў на серадзскага ваяводуГотард Ян Тызенгаўз16341640ПамёрАндрэй Ляшчынскі16411651ПамёрЭнах Календа16511651Тэадор Дэнгаф16511654ПамерЖыгімонт Апацкі16541655ПамерАляксандр Людвік Вольф??1657Жыгімонт Выбраноўскі16571658Пшэцлаў Павел Ляшчынскі16581670Памер

Гл. таксама Кашталяны дорпацкія Дорпацкае ваяводства