Кашталян вендэнскі — дзяржаўная пасада ў Вендэнскім ваяводстве, супольным валоданні (кандамініуме) Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага; другая па значнасці пасада пасля ваяводы. Засядаў у Сенаце Рэчы Паспалітай. Пасада створана ў 1598 пры ўтварэнні ваяводства. У 1629 большая частка тэрыторыі Вендэнскага ваяводства адышла да Швецыі, у складзе Рэчы Паспалітай засталіся толькі чатыры паўднёва-заходнія староствы: Дынабургскае, Рэжыцкае, Люцынскае і Марыенгаўзенскае. Па ўмовах Аліўскага міру 1660 Рэч Паспалітая канчаткова прызнала за Швецыяй заваёваную ёю частку ваяводства. Рэшта ваяводства ў 1677 увайшла ў склад новастворанага Інфлянцкага ваяводства, і замест кашталяна вендэнскага была створана пасада кашталяна інфлянцкага.

Кашталяны вендэнскіяАсобаДата прыняццяпасадыДата складанняпасадыальбо смерціЗаўвагіЕжы Шонкінг 1599 10 лістапада 1605ПамерГотард Ян Тызенгаўз30 студзеня 16211634Паступіў на дорпацкага ваяводуМікалай Корф 1 ліпеня 1634 19 лютага 1643Паступіў на вендэнскага ваяводуМікалай Глямбоцкі 1643 1647ПамёрГенрык Кашоўскі 13 чэрвеня 1647 1677Страціў пасаду пры стварэнні Інфлянцкага ваяводства

Гл. таксама

Ваяводы вендэнскія Вендэнскае ваяводства