Станіслаў Кішка (каля 1577 — ) — рэлігійны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Нарадзіўся ў пратэстанцкай сям'і. У маладосці ажаніўся з Соф'яй Канстанцыяй Зяновіч, дачкой берасцейскага ваяводы Крыштафа Зяновіча, які таксама падтрымліваў рэфармацыю. Аднак каля 1608 года Станіслаў развёўся з жонкай (яна потым паўторна выйшла за Аляксандра Слушку), перайшоў у каталіцтва і стаў святаром.

Вялікі рэферэндар літоўскі з 1615, біскуп жамойцкі з 1618. Дзеяч контррэфармацыі (у ліку вернутых ім у каталіцтва быў і яго глуханямы ад нараджэння бацька).

Заснавальнік каталіцкай парафіі і парафіяльнай школы ў Докшыцах (1608). У 1621 годзе падараваў мястэчка Докшыцы разам з вёскамі Таргуны і Дамашы капітуле жамойцкага біскупства.

Яго братам быў вялікі літоўскі гетман Януш Кішка.

Літаратура

Спасылкі Генеалогія Кішкаў

Станіслаў, біскуп жамойцкі Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Біскупы жамойцкія Катэгорыя:Рэферэндары вялікія духоўныя літоўскія Катэгорыя:Канонікі Віленскага кафедральнага капітула