Сваяцтва — сувязь паміж людзьмі, заснаваная на паходжанні адной асобы ад другой (прамая роднасць), або розных асоб ад агульнага продка, а таксама на шлюбных сямейных адносінахТлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы. Мн.:БелЭн, 2002, С.590.. Адносіны паміж людзьмі, якія ўзнікаюць са шлюбнага саюза аднаго з родных завуцца сваяцтвам.
Крэўная роднасць (блізкае сваяцтва) Бацька — мужчына адносна сваіх дзяцей, муж маці. Маці — жанчына адносна сваіх дзяцей, жонка бацькі. Сын — хлопчык / мужчына адносна сваіх бацькоў. Дачка — дзяўчынка / жанчына адносна сваіх бацькоў. Бацькі — агульнае паняцце для бацькі і маці. Дзеці — агульнае паняцце для сыноў і дачок.
Сваяцтва па мячы і кудзелі
Сваяк па мячы — сваяк па бацькоўскай лініі. Сваяк па кудзелі — сваяк па матчынай лініі.
Паняцці звязаны са стэрэатыпнымі заняткамі мужчын і жанчын у традыцыйным грамадстве, цяпер выкарыстоўваюцца ў гістарыяграфіі. Кудзеля — валакно, падрыхтаванае да прадзення, звычайнага жаночага занятку ў сярэднявеччы.
Статут ВКЛ 1588 года:А где бы опекунов по мечу прирожоных не было никого, ино по матце вуеве, также и иншые кревные мають быти опекунами. А не станет ли и по кудели кревных, звлаща мужского рожаю, тогды могуть быти опекунами и белые головы по мечу, также старшые, тым детям наблизьшие. А естли по мечу и белых голов близских не станеть, тогды и по кудели кровные белые головы, теж старшие, опекатисе могуть.
Сваяцтва ў беларускім заканадаўстве Паводле Кодэкса аб шлюбе і сям’і Рэспублікі Беларусь:
Блізкае сваяцтва (артыкул 60):
Сваяцтва (артыкул 61):
Літаратура Роднасць і сваяцтва // БЭ ў 18 тамах. — Т. 13.
Спасылкі Тэрміны сваяцтва
Катэгорыя:Сям’я Катэгорыя:Генеалагічная тэрміналогія Катэгорыя:Сваяцкія адносіны