Дабрамы́сленскае вадасховішча — вадасховішча ў Беларусі, у Лёзненскім раёне Віцебскай вобласці.

Знаходзіцца за 10 км на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Лёзна, каля аграгарадка Дабрамыслі. Створана ў 1962 годзе плацінай на рацэ Чарніца для энергетычных (Дабрамыслінская ГЭС) і рэкрэацыйных мэт.

Плошча паверхні 1,16 км². Найбольшая глыбіня 6,7 (5) м, сярэдняя 1,9 м. Даўжыня 8 км, найбольшая шырыня 0,8 км. Аб’ём вады 2,25 млн м³. Плошча вадазбору 700 км². Катлавіна выцягнутая ў рачной даліне. Берагавая лінія моцназвілістая, правы бераг пад лесам, левы забалочаны. Сярэдні шматгадовы сцёк у створы плаціны 145,4 млн м³.

На вадазборы вадасховішча знаходзіцца возера Буёўскае. На беразе вадасховішча размешчана база адпачынку «Энергетык», паляўніча-рыбалоўная база.

Літаратура Дабрамысленскае вадасховішча // Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2007. — С. 154.  — С. 151.

Спасылкі Дабрамысленскае вадасховішча

Катэгорыя:Вадасховішчы Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Лёзненскага раёна Катэгорыя:Вадасховішчы Лёзненскага раёна Катэгорыя:Чарніца (рака)