Міхаіл Фёдаравіч Барздыка (нар. , в. Шклянцы, , Віцебская вобласць) — беларускі графік.

Біяграфія Нарадзіўся года ў вёсцы Шклянцы Докшыцкага раёна. Скончыў у 1973 годзе архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута, у 1986 годзе Маскоўскі паліграфічны інстытут. Удзельнік мастацкіх выставак з 1976 года.

У 1976-1977 гадах выкладаў на архітэктурным факультэце Беларускага політэхнічнага інстытута. 3 1975 года супрацоўнічаў з беларускімі выдавецтвамі.

У 1979—1989 гадах дзейнічала творчая незалежная суполка трох мастакоў «БУКУБ» (Бушчык, Кузняцоў, Барздыка).

Член Беларускага саюза мастакоў з 1990 года. Жыве ў г. Мінску.

Творчасць Працуе ў станковай (пераважна афорт), кніжнай графіцы. Асноўныя творы: лісты «Вятры часу», «Доўгі шлях», «Напярэдадні», цыклы афортаў «Снежаньскія дні», «Снежаньскія забавы», «Дні лістапада», «Падабенствы», «Прадчуванне налёту». Творчасць адметная спалучэннем філасофскага разумення жыцця і лірычнай інтэрпрэтацыі (дыптых «Воблакі і камяні», 1988; «Метамарфозы», 1992; «Варыяцыі на тэму восені», 1994; «Падабенства», 1995, і інш.).

У 2001 годзе праілюстраваў выданне кнігі «Сымон-музыка» Я. КоласаБорздыко Михаил Федорович . Многія творы прысвечаны Плешчаніцам і Лагойскаму раёну.

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Рускім музеі (Санкт-Пецярбург), пінакатэцы Рыпэ-Сан-Джынезіа (Італія), музеі сучаснага мастацтва «Шамальер» (Францыя), муніцыпальным музеі мастацтва, г. Дзьёр (Венгрыя).

Узнагароды Узнагароджаны сярэбраным медалём Еўрапейскай Акадэміі мастацтваў на 22 міжнародным салоне графікі ў Бельгіі (1992), залатым медалём на міжнародным конкурсе графікі ў Валоніі, Бельгія (1993).

Літаратура

Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с. — С. 341—342

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Докшыцкім раёне Катэгорыя:Графікі Беларусі Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Мастакі-ілюстратары Беларусі