«Грэск» — жалезны метэарыт, знойдзены ў 1954 годзе каля в. Пукава Грэскага раёна (цяпер в. Камсамольская Капыльскага раёна Мінскай вобласці). Быў пакрыты тоўстай карой акіслення, што гаворыць аб працяглым знаходжанні ў глебе. Асноўная частка метэарыта (270 кг, самы цяжкі метэарыт, знойдзены ў Беларусі) знаходзіцца ў Беларускай калекцыі метэарытаў, 23 узоры агульнай масай каля 30 кг — у калекцыях розных краін свету.
Літаратура
Катэгорыя:Жалезныя метэарыты Катэгорыя:Метэарыты, знойдзеныя ў Беларусі Катэгорыя:Геалогія Капыльскага раёна Катэгорыя:Камсамольская