Павел Алегавіч Лойка (, — Памёр гісторык Павел Лойка // «Наша Ніва», 22 кастрычніка 2010., Мінск) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1984), дацэнт (2000).
Біяграфія Нарадзіўся 12 ліпеня 1958 года ў Слоніме. Сын беларускага філолага і пісьменніка Алега Лойкі.
У 1980 годзе скончыў гістарычны факультэт БДУ. З 1983 года — супрацоўнік, у 1990—2000 гадах — загадчык аддзела гісторыі Беларусі XIII—XVIII стагодзяў Інстытута гісторыі НАН Беларусі.
У 1984 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Феадальная рэнта ў прыватнаўласніцкіх маёнтках Беларусі ў другой палове XVI—XVIII ст.»
Адначасова ў 1994—2006 гадах — загадчык кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў гістарычнага факультэта БДУ. У 2006—2010 гадах — дацэнт кафедры. Выкладаў гісторыю Беларусі ў Беларускім гуманітарным ліцэі.
Член Савета заснавальнікаў Грамадскага навукова-аналітычнага цэнтра «Беларуская перспектыва»Грамадскі навукова-аналітычны цэнтр «Беларуская перспектыва».
Памёр 22 кастрычніка 2010 года ў Мінску. Пахаваны на Міханавіцкіх могілкахЛойка, Павел Алегавіч (кандыдат гістарычных навук ; 1958—2010).
Навуковая дзейнасць Даследаваў праблемы дзяржаўна-палітычнага развіцця Вялікага Княства Літоўскага ў XVI стагоддзі, аграрную гісторыю Беларусі XVI—XVIII стагоддзяў.
Працы Друкаваўся з 1982 года ў Беларусі, Расіі, Польшчы, Германіі. Адзін з аўтараў, рэдактараў і складальнікаў школьных падручнікаў, навуковых зборнікаў і манаграфій па гісторыі.
Паўстанне сялян пад кіраўніцтвам Вашчылы. Мінск, 1988 (у сааўтарстве з Васілём Мялешкам). Прыватнаўласніцкія сяляне Беларусі. Эвалюцыя феадальнай рэнты ў другой палове XVI—XVIII стст. Мінск, 1991. І ўзняўся люд просты. Мінск, 1992 (у сааўтарстве з Васілём Мялешкам). Шляхта беларускіх зямель у грамадска-палітычным жыцці Рэчы Паспалітай другой паловы XVI — першай трэці XVII ст. Мінск: БДУ, 2002.
Крыніцы
Літаратура
Варонін В. Павел Лойка (12.07.1958 — 22.10.2010) // Беларускі гістарычны агляд. 2010, Т. 17, Сш. 1-2.
Сосна У. А. Памяці гісторыка-медыявіста Паўла Алегавіча Лойкі (12.07.1958-22.10.2010). Беларускія сяляне і шляхта ў даследаваннях Паўла Лойкі / У. А. Сосна // Studia Historica Europae Orientalis = Исследования по истории Восточной Европы: науч. сб. Вып. 3. — Мн.: РИВШ, 2010. Падалінскі У. А., Дзянісава А. Р. Гісторыя Беларусі перыяду Сярэднявечча і ранняга Новага Часу ў даследаваннях Паўла Лойкі (1958—2010) // Журнал Белорусского государственного университета. История. № 3, 2018. — С. 110—119.
Катэгорыя:Гісторыкі СССР Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага