Свята-Успенская царква — праваслаўная царква, размешчана на могілках у вёсцы Варонка (Шаркаўшчынскі раён, Віцебская вобласць). Пабудавана ў 1914 годзе з дрэва як стараверская.

Архітэктура Твор народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным зрубам пад двухсхільным дахам з шатравой вежай над галоўным фасадам. Над алтарнай часткай устаноўлена невялікая васьмігранная вежа з цыбулепадобнай галоўкай.

Абразы XIX ст.: «Неапалімыя купіны Прасвятой Багародзіцы», «Іван Багаслоў», «Архангел Міхаіл».

Літаратура

Свята-Успенская царква // Кулагін, А. М. Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мн., 2001. — С. 34. Свята-Успенская царква // Памяць: Шаркаўшчынскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. Л. М. Лабачэўская; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2004 — С. 443—444.

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Шаркаўшчынскага раёна Катэгорыя:З’явіліся ў 1914 годзе Катэгорыя:Варонка (Шаркаўшчынскі раён)