Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у в. Богіна Браслаўскага раёна, Віцебскай вобласці.

Гісторыя Пабудавана ў 1892 годзе з цэглы на месцы храма, адзначанага ў 1881 годзеЛитовские епархиальные ведомости, 1881. № 12. с. 107. У 1-ю сусветную вайну ў наваколлі Богіна вяліся актыўныя баявыя дзеянні. На ўшанаванне памяці салдат і афіцэраў рускай арміі, якія загінулі ў час вайны, у царкве ўстаноўлены памятныя дошкі.

Царква занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.

Архітэктура

Архітэктура храма вырашана ў рэтраспектыўна-рускім стылі. Мураваны будынак узведзены паводле традыцыйнай чатырохчасткавай схемы.

Кампазіцыю манументальнага будынка складаюць размешчаныя па падоўжанай восі аб’ёмы званіцы, бабінца, малітоўнай залы і апсіды. Асноўны аб’ём накрыты высокім чатырохсхільным дахам з цыбулепадобным купалам на барабане. На даху ўздоўж асноўнай восі храма — 2 драўляныя мансарды, упрыгожаныя разнымі падзорамі. У сілуэце храма дамінуе квадратная ў плане трох’ярусная чацверыковая вежа-званіца з гранёным шатром і макаўкай у завяршэнні. На ўсіх ярусах маюцца вялікія праёмы. Архітэктурны дэкор запазычаны са старажытнарускага дойлідства: карнізныя паясы гарадкоў, кілепадобныя ліштвы арачных аконных праёмаў, какошнікі.

Інтэр’ер Царква мае цікавыя абразы: «Маці Божая з дзіцем» (XVIII ст., перанесены з закрытай у 1967 годзе царквы ў аг. Казяны Браслаўскага раёна), «Георгій Перамоганосец» і «Іосіф з дзіцем» (створаны на мяжы XVIIІ—XIX стст.).

Агароджа Царкоўны двор абнесены цаглянай агароджай, выкананай у тэхніцы разынкавай муроўкі. Звяртае на сябе ўвагу выкладзеная з каменьчыкаў дата «1892». Мяркуюць, што гэта і ёсць дата пабудовы храма.

Літаратура Свята-Пакроўская царква //  — С. 24-25. Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4. Шыдлоўскі, К. С. Пакроўская царква ў вёсцы Богіна / К. С. Шыдлоўскі // Архітэктурная спадчына Браслаўшчыны : гістарычна-архітэктурны нарыс. — Мн., 1996. — С. 79-80.

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Браслаўскага раёна Катэгорыя:Богіна Катэгорыя:Храмы Полацкай і Глыбоцкай епархіі Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў псеўдарускім стылі Катэгорыя:1892 год у Беларусі