Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста — мураваны каталіцкі храм, пабудаваны ў 1999—2004 гг. з цэглы ў Наваполацку.

Гісторыя 29 чэрвеня 1992 года была зарэгістравана парафія. 30 верасня 2001 года біскуп Уладзіслаў Блін, ардынарый Віцебскай дыяцэзіі, урачыста заклаў вуглавы камень касцёла, прывезены адной з парафіянак з Аліўнага Сада ў Іерусаліме, які быў асвячоны рымскім папай Янам Паўлам II 23 верасня 2002 года ў Астане, сталіцы Казахстана.

Архітэктура Твор архітэктуры постмадэрнізму. Вырашаны прамавугольным у плане аб’ёмам з 8-граннай цэнтральнай часткай, завершанай 8-гранным светлавым барабанам пад пакатым шатровым пакрыццём. Да фасада далучана 4-ярусная 4-гранная званіца, завершаная спічастым шатром. Грані цэнтральнага аб’ёму прарэзаны высокімі арачнымі аконнымі праёмамі. Да алтарнай часткі далучаны 2-павярховы адміністрацыйна-жылы корпус.

Літаратура Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса // Кулагін, А. М. Каталіцкія храмы Беларусі / А. М. Кулагін. — Мн., 2008. — С. 252.

Катэгорыя:Храмы Наваполацка Катэгорыя:Касцёлы Віцебскай дыяцэзіі Катэгорыя:З’явіліся ў 2004 годзе Катэгорыя:Касцёлы Віцебскай вобласці Катэгорыя:2004 год у Беларусі Катэгорыя:Вуліца Якуба Коласа (Наваполацк)