Ворань — возера ў Беларусі, у Лепельскім раёне Віцебскай вобласці, у басейне ракі Ула, за 14 км на паўночны захад ад горада Лепель, каля вёскі Ворань.

Плошча паверхні 2,4 км². Даўжыня 2,6 км. Найбольшая шырыня 1,47 км. Даўжыня берагавой лініі 9,83 км. Найбольшая глыбіня 16 м, сярэдняя 7,3 м. Аб’ём вады 17,46 млн м³. Плошча вадазбору 57,1 км². Катлавіна возера эварзійнага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй 2—3 м, на паўночным захадзе да 8 м, месцамі разараныя. Дно ўскладнена падводнымі падняццямі, лагчынамі і косамі, да глыбіні 2 м пясчанае. Возера эўтрофнае. Шырыня паласы расліннасці 5—75 м. На поўначы ўпадае рака Вароніца, сцёк у раку Зеха.

Літаратура Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2007. — 478 с.

Катэгорыя:Азёры Лепельскага раёна Катэгорыя:Басейн Улы