Парэцкае — возера ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Мнюта, за 26 км на паўночны ўсход ад горада Глыбокае, каля вёскі Пратасы Кукроўскія.

Плошча паверхні 0,12 км². Даўжыня 0,78 км. Найбольшая шырыня 0,17 км. Даўжыня берагавой лініі 1,8 км.

Схілы катлавіны вышынёй 5-7 м, разараныя. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія, пясчаныя. Упадаюць 3 ручаі. На поўдні ручаём злучаецца з невялікім возерам без назвы, на захадзе каналам з ракой Мнюта.

Літаратура Блакітны скарб Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2007.

Спасылкі Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 4. Ліст карты N-35-32. Выданне 1980 г.

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Глыбоцкага раёна