Мушка́цкае, Мушка — возера ў Беларусі, у Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Бярозаўка, за 1 км на поўнач ад горада Глыбокае, каля вёскі Мушкат (Мушкаты).
Плошча паверхні возера 0,34 км². Найбольшая глыбіня 18,7 м, сярэдняя 6,4 м. Даўжыня 0,84 км, найбольшая шырыня 0,71 км. Даўжыня берагавой лініі 2,89 км. Аб’ём вады 2,16 млн м³. Плошча вадазбору 18,4 км². Схілы катлавіны вышынёй 3—6 м, на ўсходзе разараныя, на паўночным захадзе і захадзе параслі лесам. Берагі нізкія, пад хмызняком. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей дно ілістае. Прыбярэжная расліннасць пашырана да глыбіні 2,2 м. У возера ўпадаюць 4 ручаіМорфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» . Злучана ручаямі (пратокамі) з азёрамі Забельскае і Падлужнае.
У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, гусцяра, плотка, акунь, язь, краснапёрка, лінь, карась, судак і іншыя віды рыб.
Літаратура
Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2007.
Спасылкі Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Гідранімія Глыбоцкага раёна
Катэгорыя:Азёры Глыбоцкага раёна Катэгорыя:Басейн Дзісны