Крыво́е — возера ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Знаходзіцца ў басейне ракі Шоша, за 26 км на ўсход ад горада Глыбокае, каля хутара Лявонавічы.
Плошча паверхні возера 0,32 км². Даўжыня 1,2 км. Найбольшая шырыня 0,25 км. Даўжыня берагавой лініі 3,15 км. Плошча вадазбору 12 км².
Катлавіна возера складанай формы, выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны] вышынёй да 5 м, параслі лесам і хмызняком, на поўдні часткова разараныя. Берагі высокія, на ўсходзе зліваюцца са схіламі катлавіны. Злучана ручаямі з азёрамі Баброва і Акунёва.
Літаратура Блакітны скарб Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2007.
Ліст карты N-35-33. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1984 год.
Спасылкі Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Глыбоцкага раёна Катэгорыя:Басейн Шошы