Жа́каўскае — возера ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Дабрылаўка, за 15 км на поўнач ад горада Глыбокае, за 0,9 км на паўночны ўсход ад вёскі Кур'янава (нежылая), на ўскраіне забалочанага лесу.

Плошча паверхні 0,15 км². Даўжыня 0,6 км, найбольшая шырыня 0,42 км. Даўжыня берагавой лініі 1,62 км. Плошча вадазбору 3 км².

Катлавіна круглаватай формы. Схілы катлавіны невыразныя. Берагі нізкія, на поўначы і паўднёвым усходзе сплавінныя. Вакол возера забалочаная пойма. На захадзе з возера выцякае каналізаваны ручай у раку Дабрылаўка.

Літаратура Блакітны скарб Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2007.

Спасылкі Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 2.

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Глыбоцкага раёна