Ала́ізберг — возера ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Знаходзіцца ў басейне ракі Свіліца, за 16 км на ўсход ад горада Глыбокае, каля гарадскога пасёлка Падсвілле.
Гідраграфія На карце XVIII ст. на месцы двух суседніх цяпер азёраў Белае і Алаізберг — суцэльнае буйное возера Свіла, з якога ў возера Пліса выцякае на поўнач рэчка Свіла (цяпер Свіліца).
Плошча возера 0,46 кв. км. Найбольшая глыбіня 19 м. Даўжыня 4,1 км. Плошча вадазбору 17 кв. км.
Схілы катлавіны вышынёй 5—7 м, на ўсходзе параслі лесам. Дно плоскае, пясчанае. Зарастае слаба. Выцякае ручай у раку Свіліца.
Зноскі
Літаратура Блакітны скарб Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2007. — С. 226.
Катэгорыя:Азёры Глыбоцкага раёна