Бе́лае — возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Галбіца, каля вёскі Белае (прыкладна ў 4 км на паўночны ўсход ад гадаскога пасёлка Варапаева).
Плошча паверхні 0,22 км². Даўжыня 0,9 км, найбольшая шырыня 0,38 км, найбольшая глыбіня 6 м. Плошча вадазбору 1,5 км². Катлавіна складаецца з 3-х плёсаў, выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй да 5 м, у большасці разараны. Берагі забалочаныя. Злучана пратокай з возерам Азерцы.
Літаратура Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2007.
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Пастаўскага раёна