Сві́тка, Малое Світа — возера ў Беларусі, у Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Мядзелка.
Плошча паверхні 0,23 км². Даўжыня 0,87 км, найбольшая шырыня 0,5 км. Даўжыня берагавой лініі 2 км. Плошча вадазбору 23,5 км². Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй да 8—13 м. Упадае ручай з возерам Світа, выцякае рака Спорыца.
Літаратура
Блакітны скарб Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — 2007.
Спасылкі Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Пастаўскага раёна Катэгорыя:Басейн Мядзелкі