Бе́лае — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Ушача. Знаходзіцца за 6 км на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Ушачы, каля вёскі Замошша 2.
Плошча паверхні возера 0,21 км², даўжыня 0,75 км, найбольшая шырыня 0,46 км. Найбольшая глыбіня дасягае 5,1 м. Берагі возера нізкія, пясчаныя, месцамі сплавінныя. у сярэдзіне катлавіны возера невялікі востраў. Зарастае да глыбіні 4 м. Злучана ручаём з возерам Ясна.
Сярод флоры адметны рэдкі для Беларусі від — наяда марская.
Літаратура
Ліст карты N-35-34. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1984 г.
Катэгорыя:Азёры Ушацкага раёна Катэгорыя:Басейн Ушачы