Межужо́л — бяссцёкавае возера ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Бярэзіна, за 22 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Докшыцы, за 2 км на паўночны захад ад вёскі Трасцяніца.
Назва На карце XVIII ст. (ПГМ) возера пазначанае як "Межужело".
Водаапісанне Плошча паверхні 2,86 км². Даўжыня возера 3,88 км, найбольшая шырыня 1,05 км. Даўжыня берагавой лініі 9,15 км. Найбольшая глыбіня 3 м. Аб'ём вады 1,82 млн. м³. Плошча вадазбору 53,4 км².
Возера знаходзіцца сярод вярховага балота, парослага лесам і хмызняком. Схілы катлавіны невыразныя. Берагавая лінія слаба звілістая. Берагі нізкія, забалочаныя, тарфяністыя. Дно сапрапелістае. У паўднёвай частцы возера востраў плошчай 0,04 км². Вада вызначаецца нізкай мінералізацыяй (да 70 мг/л) і высокай колернасцю. Зарастае слаба.
У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, лешч, гусцяра, лінь, плотка, краснапёрка і іншыя віды рыб.
Літаратура Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2007.
Спасылкі Інфармацыя на сайце «Белорусский Посейдон» Валерий Иванов-Смоленский Все озёра Беларуси. Т. 4. Новик А. А. Ощие закономерности осадконакопления и колебания уровней озёр Беларуси в послеледниковый период // Вестник БГУ. Июнь 2010. Серия № 2.
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Докшыцкага раёна Катэгорыя:Бяссцёкавыя азёры