Семяхо́вічы — возера ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі, у басейне ракі Піна, за 30 кіламетраў ад Пінска, каля вёскі Семехавічы.

Плошча паверхні 0,32 км², даўжыня 750 м, найбольшая шырыня 520 м, найбольшая глыбіня 7,5 м, даўжыня берагавой лініі 2,1 (2,05) км. Схілы катлавіны вышынёй да 1 метра, разараныя, на поўначы пад хмызняком. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі пясчаныя, высокія, на поўначы забалочаныя, пад хмызняком. Больш за 50 % дна выслана сапрапелем. На поўначы сцёк з возера па канале.

Літаратура

Спасылкі Общая характеристика озёр Брестской области. — С. 40. // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Витебской области — С. 243. // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Пінскага раёна Катэгорыя:Басейн Піны