Чарты́ — возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Паловіца, у 6 км на паўночны ўсход ад горада Паставы, каля вёскі Чарты.
Плошча паверхні 0,29 км². Даўжыня 1,18 км, найбольшая шырыня 0,38 км. Даўжыня берагавой лініі 2,8 км. Плошча вадазбору 4,75 км². Катлавіна возера выцягнутая з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Схілы вышынёй катлавіны да 3 м. Берагавая лінія звілістая. На возеры востраў плошчай 0,5 га. Выцякае ручай у возера Тусьба.
У возеры водзяцца шчупак, лешч, плотка, лінь, мянтуз, акунь і іншыя віды рыб.
Літаратура Блакітны скарб Беларусі: энцыклапедыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — 2007. — 477 с. — С. 328.
Ліст карты N-35-30. Выданне 1986 г. Стан мясцовасці на 1982 г.
Спасылкі Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Пастаўскага раёна