Бе́лае — возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Лучайка за 3 км на поўнач ад Пастаў каля вёскі Сівіцы.

Плошча паверхні 0,31 км², даўжыня 1,02 км, максімальная шырыня 0,93 км, найбольшая глыбіня дасягае 5 м, Плошча вадазбору 1,2 км². Катлавіна акруглая. Схілы катлавіны спадзістыя вышынёй да 5 м, пакрытыя лесам. Берагавая лінія звілістая. Берагі пясчаныя.

Літаратура Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2007.

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Пастаўскага раёна