Белае возера — возера ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Знаходзіцца ў басейне ракі Свіліца, за 15 км на ўсход ад горада Глыбокае, непадалёку ад гарадскога пасёлка Падсвілле.
Водаапісанне На карце XVIII ст. (ПГМ) на месцы двух суседніх цяпер азёраў Белае і Алаізберг - суцэльнае буйное возера Свіла, з якога ў возера Пліса выцякае рэчка Свіла.
Плошча паверхні 0,14 км². Найбольшая глыбіня 11 м. Даўжыня 1,4 км. Найбольшая шырыня 0,8 км. Плошча вадазбору 17,5 м². Катлавіна возера выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны спадзістыя, забалочаныя, паўночныя і ўсходнія пад лесам і хмызняком. Зарастае.
Літаратура Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2007.
Катэгорыя:Азёры Глыбоцкага раёна Катэгорыя:Басейн Мнюты