Бе́лае — возера ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Аржаніца, за 3 км на паўднёвы ўсход ад горада Глыбокае, каля вёскі Чачалі.
Плошча паверхні возера 0,1 кв. км. Даўжыня 0,46 км. Найбольшая шырыня 0,27 км. Даўжыня берагавой лініі 1,27 км.
Схілы катлавіны вышынёй 5—7 м, пераважна разараныя, уздоўж берагоў расце хмызняк.
Літаратура Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.]. - Мн., 2007.
Катэгорыя:Азёры Глыбоцкага раёна