Бікла́га, бакла́га — бандарны і ганчарны (керамічны) выраб, пляскатая пасудзіна з двума донцамі ёмістасцю 5—10 літраў у славянскіх народаў.

Біклага рабілася з дубовых клёпак даўжынёй у 1,5—2 разы меншай за дыяметр донцаў. У адной з клёпак рабілася адтуліна, якая затыкалася коркам (шпунтам). Пераносілася на рэмені, замацаваным у спецыяльных гнёздах (вушках). Сустракаліся біклагі ў выглядзе кадачкі з носікам (апрацаваны сучок на адной з клёпак).

Ганчарныя біклагі найчасцей мелі форму дыска на кароткіх ножках і невялікімі ручкамі. У патаўшчэннях па баках біклагі рабіліся адтуліны для падчэпкі на рамяні. Ганчарныя біклагі рабіліся ёмістасцю да 1 л. Звонку звычайна пакрываліся палівай.

Сучасныя біклагі таксама вырабляюцца з металу, шкла, пластмас.

У біклагах пераносілі ваду, квас і іншыя напоі і вадкасці.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Ёмістасці Катэгорыя:Бандарныя вырабы Катэгорыя:Кераміка Катэгорыя:Беларускі народны побыт Катэгорыя:Руская народная культура