Запазы́чанне — лексічны, марфалагічны, фанетычны і іншы сродак пэўнай мовы, што перайшоў з іншых моў у выніку моўнага ўзаемадзеяння.

Запазычанні абумоўлены сацыяльна-эканамічнымі, дзяржаўна-палітычнымі і культурнымі зносінамі паміж народамі. Яны пранікаюць непасрэдна з моў-крыніц і праз пасрэдніцтва іншых моў вусным (размоўныя кантакты) і пісьмовым (кнігі, афіцыйныя дакументы, перапіска) шляхам. Найбольш актыўна праяўляюцца ў галіне слоўнікавага складу. Запазычынні падпарадкоўваюцца законам фанетыкі, граматыкі, правілам словаўтварэння і семантычнай сістэмы мовы-рэцэптара.

Прычыны запазычанняў Прычыны запазычаных слоў могуць быць знешнія (пазамоўныя) і ўласна моўныя.

Знешнія прычыны Да знешніх адносіцца палітычны, гандлёва-эканамічны, прамысловы ўплыў аднаго народа на другі.

Уласна моўныя прычыны Уласна моўныя прычыны запазычанняў: патрэба ў называнні новых паняццяў, з’яў, прадметаў (лагістыка ад ‘комплексная сістэма арганізацыі працэсу руху тавару ад вытворцы да пакупніка’; спам ад ‘масавая рассылка рэкламных аб’яў па электроннай пошце’); неабходнасць удакладніць, дэталізаваць пэўнае паняцце (саміт ад ‘тып афіцыйнай сустрэчы або нарады кіраўнікоў дзяржаў’; снукер ад ‘від більярда, у якім выкарыстоўваюцца 15 чырвоных шароў і 6 іншых колераў, якія трэба забіць у лузы більярднага стала ў пэўным парадку’); тэндэнцыя ў мове да замены неаднаслоўных, апісальных або складаных найменняў аднаслоўнымі (аўтарскае права — капірайт ад ; велічыня пастаянная — канстанта ад ‘нязменны, пастаянны’); адсутнасць дакладнага наймення ў роднай мове (віртуальны, дайджэст, інвестар, спічрайтар, спонсар, спрэй і іншыя); патрэба ў адпаведным стылістычным эфекце (сек’юрыці замест ахоўнік; бойфрэнд замест хлопец-сябар; прэзент замест падарунак); неабходнасць выражэння пазітыўных або негатыўных адценняў (параўнаем: піўная і паб, пракат машын і фірма аўта-рэнтал і іншыя).

Класіфікацыя

Паводле ступені асіміляцыі Паводле ступені асіміляцыі падзяляюцца на: цалкам асвоеныя — словы, у фанетыка-марфалагічным афармленні і семантыцы якіх не застаецца нічога, што паказвала б на іх іншамоўнае паходжанне: бел. блакітны, булка, дзірван, салата, школа і інш.; часткова асвоеныя (экзатызмы) — словы і выразы, якія запазычаны з іншых моў, адлюстроўваюць паняцці з жыцця іншых народаў і ўжываюцца з мэтай надаць маўленню своеасаблівы мясцовы каларыт: лаваш, меджліс, пані, франк, хурал, чалма, янычар.

Асобны разрад запазычанняў складаюць варварызмы, якія ў адрозненне ад экзатызмаў амаль заўсёды знаходзяцца па-за літаратурнай мовай і не адлюстроўваюцца ў слоўніках. Звычайна варварызмы выкарыстоўваюцца пры апісанні чужаземных звычаяў, побыту, нораваў, для стварэння мясцовага каларыту. Яны могуць надаваць гумарыстычнае, іранічнае, сатырычнае або ўзвышанае гучанне тэксту:

Паводле крыніцы Лексічныя запазычанні бываюць: прамыя (непасрэдныя), калі слова прыйшло да нас непасрэдна з мовы-крыніцы (ваенрук, глушыцель — з рускай; здрада, моц — з польскай); ускосныя (апасродкаваныя), калі слова пранікла ў мову праз мову-пасрэдніцу (бавоўна — праз польскую з чэшскай, табар — праз венгерскую, польскую з цюркскай).

Паводле паходжання Іншамоўныя словы звычайна захоўваюць характэрныя рысы тых моў, з якіх яны запазычаны, таму іх можна адрозніць ад беларускіх паводле паходжання. У сучаснай беларускай мове прадстаўлены: грэцызмы: арыфметыка, афарызм, граматыка, метафара, філасофія, гіпотэза, акіян, дэльфін, электрон, тэарэма, палітыка, тэрмас; лацінізмы: акцыя, ангіна, дырэктар, калега, камедыя, абарыген, асіміляцыя, дэфіс, легенда, глобус, экватар, экзамен, лекцыя, сінус; англіцызмы: біфштэкс, блок, гольф, клуб, лорд, трамвай, бокс, футбол, мітынг, бізнес, дызайн, джынсы, джэм, джунглі, супермен, дэфолт, офіс, холдынг, інтэрнэт, слэнг, хот-дог; германізмы: гандаль, друк, кафля, кошт, фальш, цэнтнер, ланцуг, ліхтар, шпіль, штурм, штаб, дах, бутэрброд, паштэт, вага; галіцызмы: авангард, афіша, балет, вадэвіль, кіно, салон, адэкалон, кулон, парасон, вуаль, вернісаж, ваяж, батальён, авеню, альянс; італьянізмы: аперэта, маэстра, опера, саната, макарона, карнавал; запазычанні з іспанскай мовы: какава, кавалькада, эмбарга, эстрада; запазычанні з нідэрландскай мовы: боцман, гавань, матрос, рэйд, трум, шторм, штурман; цюркізмы: алмаз, аршын, атаман, курган, тавар, аркан, таракан, бархан, балык, халва, халат, сарафан, шашлык, парча; япанізмы: васабі, сушы, дайкон, кімано, самурай, гейша, ікебана, арыгамі, цунамі, хоку, гадзіла; кітаізмы: чай, жэньшэнь, байхавы; літуанізмы: венцер, дойлід, клуня, крупеня, твань, пуня, мянташка, гірса, ёўня; стараславянізмы: акаянны, уладыка, чало, абраз, благаславенне, вобраз, дзяржава, лік (твар), неба, скрыжалі, улада; русізмы: ачаг, вопыт, вучоны, упраўленне, балалайка, распашонка, балванка, загатоўка, агнямёт, савет, бальшавік, ваенрук, прараб, прафарг; украінізмы: бандура, боршч, бублік, шкаляр, варэнікі, гапак, забабоны, плюгавы, чубаты; паланізмы: вантробы, дашчэнту, змрок, кавадла, хлопец, вяндліна, клёцкі, ксёндз, касцёл, літасць, цнота, апантаны, парэнчы, рахунак, утрапёны, енчыць.

Прыметы запазычаных слоў Запазычаныя словы маюць свае прыметы: граматычная нязменнасць некаторых слоў: паліто, кашнэ, кіно, метро; наяўнасць спалучэнняў зычных дл, тл, шп, шт, хт, кс, пс, мв, мп: вяндліна, тлусты, шпіль, штам, шыхта, лексіка, псіхіка, сімвал, сімптом; наяўнасць спалучэнняў бю, вю, кю, мю, пю, фю ў корані: бюджэт, гравюра, кювет, пюрэ, фюзеляж; наяўнасць заднеязычных гукаў [γ], [к], [х] перад галоснымі: агент, келіх, схема, Гюго, Хельсінкі; наяўнасць спалучэнняў аж, яж, ён, ёр, эт, ус, ум, іс, ос, ас, оз, ёз, ак, ал, ык у канцы слова: віраж, ваяж, медальён, сапёр, сілуэт, косінус, акварыум, тэзіс, хаос, тэрмас, гіпноз, кур’ёз, кішлак, аксакал, шашлык; наяўнасць спалучэнняў галосных гукаў паміж зычнымі ў розных частках слова: ідэал, сеанс, дуэт, гуаш, мініяцюра, дыяспара, кансіліум; наяўнасць спалучэнняў лье, лья ў сярэдзіне слова: альянс, барэльеф; наяўнасць спалучэнняў ант, анп, анс, онс, ент, энт, янт, унак: авантура, аванпост, аванс, анонс, абанемент, інцыдэнт, брыльянт, рахунак; наяўнасць канцавых націскных галосных: філе, дражэ, журы, пано, кафэ; наяўнасць у слове гука [ф]: фактар, факт, фунт, фізіка; наяўнасць спалучэнняў пачатковых галосных аа, ау, аэ: аазіс, аул, аульны, аэрадынаміка; наяўнасць этымалагічна пачатковых гукаў [а], [э], [о]: армяк, атам, эра, эпоха, опера; наяўнасць спалучэнняў дэ, ды, тэ, ты: дэтэктыў, дыверсія, тэарэма, тыгр; наяўнасць гука [ц] на месцы ўсходнеславянскага [ч]: моц, цуд; наяўнасць сінгарманізму галосных гукаў (паўтор аднаго і таго ж галоснага): саранча, барабан, кішміш, урук; наяўнасць прыставак архі-, контр-, рэ-, дэ-, дэз-, дыс-: архіепіскап, контратака, рэканструкцыя, дэмабілізацыя, дыслакацыя, дэзынфармацыя; наяўнасць суфіксаў -ізм-(-ызм-), -іст-(-ыст-), -ір-(-ыр-), -ізн-(-ызн-) і інш.: сацыялізм, дэмакратызм, анархіст, манціраваць; цвёрдасць зычных перад [э]: сэнс, мэбля, пэндзаль; наяўнасць спалучэнняў ен (эн), ён (он), ян (ан) на месцы насавых гукаў: енчыць, парэнчы, ксёндз, наконт, паляндвіца, апантаны і інш.

Асваенне лексічных запазычанняў Пры лексічным запазычванні адбываецца не механічны пераход слова з адной мовы ў другую, а, па сутнасці, узнікненне новага слова на аснове чужога матэрыялу ў выніку яго графічнага, фанетычнага, граматычнага і семантычнага асваення.

Графічнае асваенне Графічнае асваенне іншамоўнага слова прадугледжвае перадачу запазычанага слова сродкамі беларускай графікі:  — ,  — .

Фанетычнае асваенне Фанетычнае асваенне іншамоўнага слова прадугледжвае асваенне гукавога складу слова згодна з нормамі беларускай фанетыкі:  — ,  — .

Граматычнае асваенне Граматычнае асваенне іншамоўнага слова прадугледжвае адаптацыю запазычанага слова да граматычнай сістэмы беларускай мовы: (ніякі род) — (мужчынскі род), (множны лік) — (адзіночны лік), (прыметнік ‘двухгаловы’) — (назоўнік ‘цягліца пляча’),  — (з’ява лексікалізацыі).

Семантычнае асваенне Семантычнае асваенне іншамоўнага слова прадугледжвае захаванне або змяненне (звужэнне або пашырэнне) значэння слова:  — ‘нітка для шыцця абутку’, ‘жывапісец’ — ‘рабочы па афарбоўцы памяшканняў, будынкаў’, ‘кашалёк; установа для заключэння фінансавых і камерцыйных дамоў з каштоўнымі паперамі; будынак, дзе размешчана такая ўстанова’ — ‘ўстанова для заключэння фінансавых і камерцыйных дамоў з каштоўнымі паперамі; будынак, дзе размешчана такая ўстанова’ і інш..

Калькаванне Асаблівым выпадкам запазычанняў з’яўляецца калькаванне — утварэнне новых слоў на базе беларускіх каранёў і афіксаў, але паводле структурных схем, уласцівых іншым мовам ( —  — ). У сучаснай беларускай літаратурнай мове прадстаўлены калькі са слоў грэчаскай (alphobetos — азбука; biographia — жыццеапісанне; orthographia — правапіс), лацінскай (agricultura — земляробства, declinatio — схільнасць; hidrogenium — вадарод), французскай (circonstance — абставіны; impression — уражанне; journal — дзённік), нямецкай (augenscheinlich — відавочны; aussehen — выглядаць; Einheit — адзінства), рускай (воспитатель — выхавацель; единоличник — аднаасобнік; противоположный — процілеглы) і іншых моў. Калькавацца могуць не толькі асобныя словы, але і цэлыя выразы ( — сувязі з грамадскасцю,  — каранёвы каталог і інш.).

Інтэрнацыяналізмы Інтэрнацыяналізмы — словы, якія паходзяць з адной першакрыніцы і ўжываюцца ў трох і больш роднасных і няроднасных мовах з аднолькавым або блізкім значэннем (, , , ). Такія словы, як правіла, не маюць дакладных адпаведнікаў у нацыянальных мовах. Інтэрнацыяналізмы — гэта пераважна тэрміны з вобласці навукі і тэхнікі (логіка, космас, тэлескоп, геаметрыя), грамадска-палітычнага жыцця (канстытуцыя, рэвалюцыя, дыктатура, адміністрацыя), эканомікі (банк, імпарт, крэдыт, працэнт), літаратуры і мастацтва (анапест, навела, драма, опера) і інш.

У беларускай мове У XIV—XVIII стагоддзях у беларускую мову трапілі многія паланізмы (відэлец, маёнтак) і пераважна праз польскае пасрэдніцтва — германізмы (дах, ланцуг) і лацінізмы (градус, апарат). Ад старажытнасці беларускай мове вядомы літуанізмы (клуня, свіран), цюркізмы (аркан, торба), грэцызмы (астраномія, эпіграма), чэшскія (праца, мешчанін), французскія (марш, тарыф), італьянскія (канцэрт, лютня) і іншыя запазычанні.

У наш час іншамоўная лексіка трапляе ў беларускую ў асноўным праз рускую мову. Значную частку слоўнікавага складу беларускай мовы ўтвараюць інтэрнацыяналізмы. У сваю чаргу беларуская мова таксама паўплывала на суседнія: польскую (krynica — крыніца), літоўскую (kroupa — крупы) і інш. У меншай ступені запазычанні характэрны для граматыкі і фанетыкі. Асаблівая інтэнсіфікацыя запазычанняў назіраецца пры двухмоўі.

Гл. таксама Беларуская лексіка Моўны пурызм Памылковыя сябры перакладчыка Пераклад

Катэгорыя:Запазычанні Катэгорыя:Лексікалогія