Вуліца Дзімітрава — вуліца ў цэнтральнай частцы Віцебска (Чыгуначны раён). Названая ў 1933 годзе ў гонар балгарскага палітычнага дзеяча Георгі Дзімітрава (ранейшая назва Лінная). Працягласць ад вуліцы Савецкай Арміі да Ганчарнай складае м. Забудавана 2—4-павярховымі дамамі. Між вуліцай Дзімітрава і вуліцай Будзённага размешчана зялёная зона. На сваім працягу вуліца перасякаецца з вуліцамі Кірава, Зяньковай, Еўсцігнеева, Генерала Белабародава.
Забудова
Няцотны бок 9 — 11/6 — жылы будынак, частка ансамбля вуліцы Кірава, сярэдзіна 1950-х гадоў, 13/7 — жылы будынак, частка ансамбля вуліцы Кірава, сярэдзіна 1950-х гадоў, 21/6 — 23/3 — 25 — 27/5 — былы клуб швейнікаў, сярэдзіна 1930-х гадоў
Цотны бок
4 — 6 — 10 — будынак з комплексу будынкаў, канец ХІХ стагоддзя, 10а — будынак з комплексу будынкаў, канец ХІХ стагоддзя, 12 — будынак з комплексу будынкаў, канец ХІХ стагоддзя, 14/8 — жылы будынак, частка ансамбля вуліцы Кірава, сярэдзіна 1950-х гадоў, 16/9 — жылы будынак, частка ансамбля вуліцы Кірава, сярэдзіна 1950-х гадоў, 28 — 30 — 30а — гарадскі асабняк, канец ХІХ — пачатак ХХ стагоддзя, 32 — 34 — дзіцячая бібліятэка імя М. Астроўскага 36/7 — Віцебскі станкабудаўнічы завод «Вістан»
Літаратура
Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1
Спасылкі
Вуліца Дзімітрава у Віцебскай энцыклапедыі
Дзімітрава Катэгорыя:Аб’екты, названыя ў гонар Георгія Дзімітрава