Ульянаўск (; да 1780 — Сінбірск, да 1924 — Сімбірск) — горад у Расіі, цэнтр Ульянаўскай вобласці. Знаходзіцца на берагах ракі Волгі і Свіягі. Насельніцтва горада складае 623,1 тыс. жыхароў (па даных 2005 года).
Гісторыя Заснаваны ў 1648 годзе як крэпасць Сінбірск. У 1670 годзе трымаў аблогу атрадаў Сцяпана Разіна. З пачатку XVIII ст. — у Казанскай губерні. З 1780 года — цэнтр Сімбірскага намесніцтва, з 1796 года — губернскі горад. У XIX ст. стаў адным з паволжскіх цэнтраў гандлю хлебам, рыбай, лесам; развівалася харчовая прамысловасць. У 1898 годзе быў злучаны чыгункай з Інзой, у пачатку XX ст. — з Бугульмой.
З 22 ліпеня па 12 верасня 1918 года горад быў захоплены белачэхамі. 9 мая 1924 года ў гонар У. І. Леніна Сімбірск быў перайменаваны ва Ульянаўск. З 1928 года ўваходзіў у Сярэдняволжскую вобласць (затым край), з 1936 года — у Куйбышаўскую вобласць. У гады Вялікай Айчыннай вайны у г. Ульянаўск быў эвакуіраваны шэраг прамысловых прадпрыемстваў. Насельніцтва
Адукацыя Ульянаўскі дзяржаўны ўніверсітэт Ульянаўскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт Ульянаўскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І. М. Ульянава Ульянаўская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія Ульянаўскі інстытут грамадзянскай авіяцыі імя Галоўнага маршала авіяцыі Б. П. Бугаева
Тэатры Ульянаўскі абласны драматычны тэатр імя Івана Ганчарова Ульянаўскі абласны тэатр лялек імя Валянціны Лявонцьевай Ульянаўскі тэатр юнага гледача «Nebolshoy Тэатр»
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
Аляксандр Міхайлавіч Болдзін (1892—1963) — савецкі хірург. Іван Аляксандравіч Ганчароў (1812—1891) — рускі пісьменнік. Эдуард Аляксандравіч Зубялевіч (нар. 1937) — беларускі архітэктар. Юрый Фёдаравіч Каралёў (1923—1991) — беларускі дэрматавенеролаг. Уладзімір Ульянаў (Ленін) (1870—1924) — расійскі камуністычны тэарэтык, арганізатар і кіраўнік Кастрычніцкай рэвалюцыі. Вольга Васілеўна Патапава (нар. 1975) — беларускі мовазнавец. Мікалай Аляксеевіч Умаў (1846—1915) — рускі фізік, філосаф. Вячаслаў Міхайлавіч Шырокаў (1929—1994) — вучоны-гідролаг.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Гарады Ульянаўскай вобласці
Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1648 годзе