Сту́ка, стук (стук,  — гіпс, алебастрГісторыя мастацтваў : Вучэб. дапам. / Б. А. Лазука. — 2-ое выд., дапрац. — Мн. : Беларусь, 2003. — 400 с. — ISBN 985-01-0045-1, ) — штучны мармур, вышэйшы сорт тынкоўкі; матэрыял для аздаблення сцен, архітэктурных дэталяў і скульптурнага дэкору.

Просты, параўнальна танны матэрыял лёгка паддаецца апрацоўцы і вырабляецца з абпаленага і здробненага гіпсу з галыном і клеем, часам з даданнем мармуровай пудры і дробкі, таксама крэйды, вапны, алебастру і іншых матэрыялаў. Высыхаючы, стука набывае белы колер і вялікую трываласць, пасля паліроўкі прымае від мармуру.

Быў вядомы ўжо ў Старажытным Егіпце, шырока ўжываўся ў мастацтве Старажытнага Рыма, пазней у мастацтве Адраджэння і Новага часу, на Беларусі — з XVII стагоддзя.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Аздобныя матэрыялы