Рыпанкіча () — паўночны востраў архіпелага Ушышыр. Адміністрацыйна ўваходзіць у склад Сахалінскай вобласці Расіі.

Востраў мае вулканічнае паходжанне. Плошча — 1,3 км². Найвышэйшы пункт — 121 м. Шмат крыніц гарачай вады. Паверхня пакрыта разнатраўем. Жывёльны свет — марскія птушкі, пясцы.

Да пачатку XX ст. населены айнамі.

У 1875—1945 гг. уваходзіў у склад Японіі. Японцамі быў пабудаваны сельскагаспадарчы гадавальнік, які інтрадуцыраваў пясцоў.

З 1945 г. у складзе Расіі. Зараз незаселены.

Спасылкі Астравы Ушышыр

Катэгорыя:Курыльскія астравы Катэгорыя:Астравы Ціхага акіяна Катэгорыя:Астравы Ахоцкага мора Катэгорыя:Незаселеныя астравы