Саюз пісьменнікаў СССР (СП СССР) — грамадская творчая арганізацыя, якая аб’ядноўвала прафесійных літаратараў Савецкага Саюза.
Гісторыя Саюз пісьменнікаў СССР створаны ў 1932 годзе. Першы Усесаюзны з’езд савецкіх пісьменнікаў, які адбыўся ў 1934 годзе, прыняў статут СП СССР, у якім даў вызначэнне сацыялістычнага рэалізму як асноўнага метаду савецкай літаратуры і літаратурнай крытыкі.
У 1967 годзе Саюз узнагароджаны ордэнам Леніна.
На 1 студзеня 1982 года Саюз пісьменнікаў СССР налічваў 8815 членаў.
Кіраўнікі У 1934—1936 гадах праўленне Саюза пісьменнікаў СССР узначальваў Максім Горкі. Далей на гэтай пасадзе знаходзіліся: у 1936—1938 гадах — Уладзімір Стаўскі, У 1938—1944 і 1946—1954 гадах — Аляксандр Фадзееў, У 1944—1946 гадах — Мікалай Ціханаў У 1954—1959 гадах — Аляксей Суркоў, У 1959—1977 гадах — Канстанцін Федзін, У 1977—1986 гадах — Георгій Маркаў, У 1986—1991 гадах — Уладзімір Карпаў, У 1991 годзе — Цімур Пулатаў.
Гл. таксама Саюз пісьменнікаў СП БССР
Літаратура Спілка письменників СРСР // Українська Радянська Енциклопедія. — 2—е видання. — Т. 10. — Київ, 1983. — С. 460.
Спасылкі Іншых пісьменнікаў у мяне няма (Сталін)
Катэгорыя:Грамадскія арганізацыі СССР