Аляксандр Іванавіч Садо́ўскі (,  — , ) — расійскі вучоны-фізік і педагог. Прафесар (1894). Адзін з арганізатараў і ўдзельнікаў адбыўшагася ў 1902 годзе першага ў Расіі з’езда выкладчыкаў фізікі.

А. І. Садоўскі нарадзіўся ў Віцебску. У 1881 годзе скончыў Імператарскі Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт. Выкладаў у ВНУ Пецярбурга. З 1894 г. працаваў у Юр’еўскім універсітэце. З 1916 года загадчык кафедры Мікалаеўскай марской акадэміі і адначасова (з 1915 года) супрацоўнік ваенна-прамысловага камітэта. З 1919 года жыў у Празе.

Навуковая дзейнасць А. І. Садоўскаму належаць навуковыя працы па оптыцы і электрамагнетызму. Тэарэтычна даказаў вярчальнае дзеянне палярызаваных электрамагнітных хваль (Эфект Садоўскага) у кнізе «Пандэраматорныя дзеянні электрамагнітных і светлавых хваль на крышталі» (1898).

Гл. таксама Эфект Садоўскага

Літаратура

Процька Т. Даследчык таямніцаў святла: Аляксандр Садоўскі. — Мн.: Навука і тэхніка, 1994. — 63 с. — ISBN 5-343-011301-5 (Нашы славутыя землякі). Садо́вский Александр Иванович // Часопіс «Изобретатель». № 4 (196) 2016. — С. 39.

Спасылкі

Садовский Александр Иванович // Вялікая савецкая энцыклапедыя

Катэгорыя:Фізікі Расійскай імперыі Катэгорыя:Фізікі XIX стагоддзя Катэгорыя:Фізікі XX стагоддзя