Сенненскі гісторыка-краязнаўчы музей — музей у горадзе Сянно Віцебскай вобласці.

Рашэнне аб стварэнні Сенненскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея было прынята ў жніўні 1995 г. Плошча экспазіцыі 247 м². Пад музей адведзены другі паверх двухпавярховага цаглянага будынка, пабудаванага ў 1913 г. для земскай управы. Пасля рэвалюцыі 1917 г. тут размяшчаліся райвыканкам, гарсавет, бібліятэка, музычная школа, Дом піянераў.

У музеі праводзяцца выставы твораў самадзейных i прафесійных мастакоў, народных умельцаў, дзіцячай творчасці. Маецца каля 2000 экспанатаў асноўнага фонду. Сярод ix творы землякоў: мастака У. К. Гоманава, скульптара 3. І. Азгура. Сабраны дакументы пра паэтаў – землякоў: Тадэвуша Ладу-Заблоцкага, Тамаша Зана, Андрэя Зязюлю, Алеся Жаўрука, Анатоля Вялюгінa. На пастаяннай аснове працуюць малыя экспазіцыі па археалогіі, гісторыі краю, «Мы ідзём дарогамі вайны».

Літаратура

Лазука I. Так пачынаецца музей / / Народнае слова (Віцебск). – 1996. – 27 жн.

Спасылкі

Старонка музея на Museum.by

Катэгорыя:Музеі Віцебскай вобласці Катэгорыя:Славутасці Сянна Катэгорыя:Краязнаўчыя музеі Беларусі Катэгорыя:Гістарычныя музеі Беларусі Катэгорыя:Культура Сянна