Гусеў — рускае прозвішча, тапонім. Дэрыват з суфіксам -еў ад прозвішча Гусь: Гус-еў — «які належыць Гусю»Павел Сцяцко. Онімы пісьменнікаў // «Роднае слова», № 8, 2016..
Прозвішча Алег Анатолевіч Гусеў (нар. 1983) — украінскі футбаліст. Аляксандр Віктаравіч Гусеў (нар. 1963) — расійскі дзяржаўны і палітычны дзеяч Анатоль Дзмітрыевіч Гусеў (нар. 1928) — беларускі філосаф. Валянцін Іванавіч Гусеў (1911—1983) — беларускі архітэктар. Васіль Фёдаравіч Гусеў (1927—1991) — рускі і беларускі акцёр. Віктар Міхайлавіч Гусеў (1909—1944) — рускі паэт і драматург. Віктар Яўгенавіч Гусеў (1918—2002) — рускі фалькларыст-славіст. Дзмітрый Сцяпанавіч Гусеў (1902—?) — савецкі беларускі гаспадарчы, дзяржаўны і палітычны дзеяч. Кірыл Ігаравіч Гусеў (нар. 1999) — беларускі футбаліст. Мацвей Мацвееевіч Гусеў (1826—1866) — рускі астраном, адзін з пачынальнікаў астрафізічных даследаванняў. Мікалай Іванавіч Гусеў (1899—1965) — беларускі мастак і педагог. Пётр Андрэевіч Гусеў (1904—1987) — артыст балета, балетмайстар і педагог. Пётр Іванавіч Гусеў (1932—2024) — савецкі ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант. Сіла Нічыпаравіч Гусеў (1897—1986) — беларускі празаік. Сяргей Іванавіч Гусеў-Арэнбургскі (сапр. Гусеў; 1867—1963) — рускі пісьменнік. Уладзімір Васільевіч Гусеў (1923—1943) — Герой Савецкага Саюза.
Тапонім Гусеў — горад у Калінінградскай вобласці Расіі.
Пазаземныя аб’екты Гусеў — марсіянскі ўдарны кратар.
Катэгорыя:Рускія прозвішчы