Іван Аляксандравіч Глебаў (,  — ?) — беларускі гісторык, педагог.

Біяграфія У 1886 г. скончыў Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт, выкладаў гісторыю і геаграфію ў Магілёўскім рэальным вучылішчы. У 1890 г. пераведзены ў Слуцкую мужчынскую гімназію. З 1902 г. працаваў у Віленскім настаўніцкім інстытуце. У 1907—1917 гг. дырэктар Гродзенскай мужчынскай гімназіі. Выступаў за перабудову і дэмакратызацыю школьнай справы, працаваў над удасканаленнем вучэбна-выхаваўчага працэсу ў сярэдняй школе. Удзельнік з’езда дырэктараў сярэдніх навучальных устаноў і начальнікаў народных вучылішчаў Віленскай навучальнай акругі (Магілёў, 1917). Аўтар «Гістарычнай запіскі аб Слуцкай гімназіі з 1617—1630 — 1901 гг.» (1903, на рускай мове). Звестак пра лёс Глебава пасля 1917 г. няма.

Літаратура Снапкоўская, С. Глебаў Іван Аляксандравіч / Святлана Снапкоўская // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 3. Гімназіі — Кадэнцыя / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. — С. 44. — ISBN 985-11-0041-2.

Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі Магілёўскага рэальнага вучылішча Катэгорыя:Выкладчыкі Віленскага настаўніцкага інстытута Катэгорыя:Выкладчыкі Гродзенскай мужчынскай гімназіі