Серад́овая Рэ́чка — рака ў Маларыцкім і Брэсцкім раёнах Брэсцкай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Спанаўка (басейн ракі Заходні Буг).

Даўжыня 28 км (разам з каналам). Плошча вадазбору 115 км². Цячэ на паўднёвы захад Брэсцкага Палесся. Пачынаецца за 1,5 км на ўсход ад вёскі Хмялёўка (Маларыцкі раён), вусце за 2 км на паўночны ўсход ад Знаменка (Брэсцкі раён). Каналізавана 11,6 км рэчышча ў ніжнім і 9 км у верхнім цячэнні.

Літаратура

Спасылкі Общая характеристика речной сети Брестской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Басейн Буга Катэгорыя:Рэкі Брэсцкага раёна Катэгорыя:Рэкі Маларыцкага раёна