Сера-ду-Эспіньясу () — горны хрыбет на ўсходзе Бразільскага пласкагор’я (Бразілія, штаты Баія і Мінас-Жэрайс).
Горы працягваюцца ўздоўж правабярэжжа верхняга цячэння ракі Сан-Франсіску на 750 км. Пераважныя вышыні перавышаюць 1000 м, найвышэйшы пункт — гара Сол (2107 м). Грабяні большай часткай згладжаныя, але асобныя выхады кварцытаў утвараюць завостраныя вяршыні. У паўднёвай частцы хрыбта размешчана буйное радовішча жалезных руд (Ітабіра), а таксама радовішчы марганцу, алмазаў, золата і інш. На ўсходніх наветраных схілах растуць вільготныя трапічныя лясы, на захадзе — хмызнякі і рэдкалессі.
Літаратура
Катэгорыя:Горы Бразіліі Катэгорыя:Геаграфія Баіі Катэгорыя:Геаграфія Мінас-Жэрайса