Артур Лявіцкі (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Сервалюкс-Агра».
Клубная кар’ера Пачынаў кар’еру ў клубах ніжэйшых ліг. У 2006 годзе трапіў у магілёўскі «Савіт», які на той момант гуляў у Другой лізе. З гэтым клубам прайшоў усе лігі беларускага чэмпіянату. Пасля распаду клуба ў 2009 годзе перайшоў у жодзінскае «Тарпеда». У снежні 2010 года папоўніў склад «Гомеля», а ў жніўні 2012 года падпісаў кантракт з «Мінскам».
Па заканчэнні сезона 2012 пакінуў мінскі клуб і вярнуўся ў «Тарпеда-БелАЗ». У жодзінскім клубе замацаваўся ў аснове, звычайна гуляў на пазіцыі цэнтральнага паўабаронцы. У студзені 2015 года пакінуў «Тарпеда-БелАЗ» і неўзабаве абвясціў аб завяршэнні прафесійнай кар’еры.
У жніўні 2016 года ў якасці аматара далучыўся да магілёўскага «Тарпеда» ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі, дзе выступаў да канца сезона 2016. У пачатку 2018 года быў заяўлены ў Другую лігу за «Горкі», выступаў за гэту каманду і ў сезоне 2019. У пачатку 2022 года далучыўся да клуба «Сервалюкс-Агра».
У снежні 2023 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі B.
Дасягненні Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2011 Уладальнік Кубка Беларусі: 2011 Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2012 Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2007
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК РВАР Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама-Юні Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Верас Нясвіж Катэгорыя:Ігракі ФК Сноў Катэгорыя:Ігракі ФК Савіт Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Горкі Катэгорыя:Ігракі ФК Сервалюкс-Агра Мяжысеткі