Рэймскі сабор () быў пабудаваны ў XIII ст., гэта значыць пазней Сабора Парыжскай Божай Маці і Шартрскага сабора, але значна раней, чым саборы ў Страсбургу, Ам’ене і Бавэ.

Рэймскі сабор з’яўляецца адным з самых вядомых узораў гатычнага мастацтва ва Францыі дзякуючы сваёй архітэктуры і скульптурным кампазіцыям і ўваходзіць у спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Пачынаючы з перыяду Сярэднявечча і да XIX стагоддзя гэты сабор быў месцам каранацыі практычна ўсіх французскіх манархаў.

Гісторыя

V стагоддзе: Першы сабор, пабудаваны святым біскупам Ніказіем (Saint Nicaise) на месцы гала-рымскіх тэрм. Ужо тады ён быў прысвечаны Маці Божай.

Каля 498: Святы Рэмігій хрысціў у Рэймскім саборы Хлодвіга I.

816: Сын Карла Вялікага Людовік Набожны абраў Рэймс месцам, дзе ён каранаваўся ў якасці імператара.

1027: Каранацыя Генрыха I. Легенда пра сасуд з міро () і палітычная магутнасць Рэймскага архібіскупства сталі прычынамі таго, што сабор стаў сталым месцам каранацыі французскіх кіраўнікоў.

1210: Пажар знішчыў стары сабор.

1211, 6 мая: Архібіскуп Рэймса Абры дэ Умбер () заклаў тут новы сабор Маці Божай, які існуе і дагэтуль.

У будаўніцтве новага будынка сабора бралі ўдзел чатыры архітэктара:

з 1211: Жан д'Арбэ (). 1231—1237: Жан-ле-Лу (што можа быць перакладзена як Жан Воўк) (). 1247—1255: Гашэ Рэймскі (). паміж 1255 і 1285: Бернар Суасонскі ().

XVI стагоддзе — у Рэймскі сабор трапляе славянскае Рэймскае евангелле, на якім, як на таямнічым рукапісе, прысягаюцца каралі.

1825, 29 мая: Апошняя каранацыя ў Рэймсе — Карл X.

Літаратура

Спасылкі

Афіцыйны сайт Рэймскага сабора Рэймскі сабор на сайце ЮНЕСКА , Рэймскі сабор у энцыклапедыі «Кругосвет»

Катэгорыя:Рэймс Катэгорыя:Саборы Францыі Катэгорыя:Збудаванні Францыі ў гатычным стылі Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Францыі