Аляксей Цімашэнка (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ера Пачаў кар’еру ў «Гомелі», пасля аддаваўся ў арэнду ў рэчыцкі «Ведрыч-97». У 2008 годзе вярнуўся ў гомельскі клуб.

У ліпені 2011 года атрымаў траўму і выбыў да канца сезона 2011. Пасля вяртання ў сезоне 2012 ужо не меў трывалага месца ў аснове і ў жніўні 2012 года быў аддадзены ў арэнду ў бабруйскую «Белшыну»Тимошенко проведет ближайший сезон в «Белшине».

У лютым 2013 года канчаткова пакінуў Гомель і стаў іграком мазырскай «Славіі», дзе стаў трывалым іграком асновы. Звычайна гуляў на пазіцыі правага паўабаронцы, часам выступаў у якасці абаронцы. Правёў за мазырскі клуб усе 32 матчы чэмпіянату, але не здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Першую лігу.

У студзені 2014 года зноў апынуўся ў «Белшыне»Алексей Тимошенко вернулся в «Белшину», дзе стаў асноўным правым паўабаронцам. У кастрычніку 2014 года не гуляў з-за траўмы, у лістападзе 2014 года вярнуўся ў аснову.

У сакавіку 2015 года перайшоў у мікашэвіцкі «Граніт»Алексей Тимошенко и Дмитрий Осипенко подписали контракты с "Гранитом". На просмотре Габовда и Петрикий. Замацаваўся ў асноўным складзе мікашэвічцаў, выкарыстоўваўся на розных пазіцыях — ад абаронцы да нападніка. Па заканчэнні сезона 2015 з’явілася інфармацыя аб цікавасці да Цімашэнкі з боку мінскага «Дынама»Футбол. Минское "Динамо" интересуется Жуковским, Савостьяновым и Тимошенко, аднак Аляксей у студзені 2016 года накіраваўся на прагляд у салігорскі «Шахцёр» і неўзабаве падпісаў кантракт з гэтым клубамАлексей Тимошенко подписал контракт с "Шахтером". Аднак, замацавацца ў аснове гарнякоў не здолеў і на полі з’яўляўся эпізадычна. Па заканчэнні сезона 2016 пакінуў Салігорск"Шахтер" расстанется с Янушкевичем, Тимошенко, Павловым и Осипенко.

У студзені 2017 года стаў іграком «Віцебска»Алексей Тимошенко подписал контракт с "Витебском". Пачынаў сезон 2017 у аснове каманды, выступаў пераважна на пазіцыі левага абаронцы, пазней стаў радзей з’яўляцца на полі. Па заканчэнні сезона пакінуў віцебскую каманду і ў лютым 2018 года перайшоў у «Слуцк»Тимошенко и Ясинский подписали контракты со "Слуцком". У складзе слуцкай каманды замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2018 года падоўжыў кантракт са «Слуцкам»Не игравший с января 2017 года Бамба вернулся в "Слуцк", восемь игроков продлили контракты с клубом. Прапусціў пачатак сезона 2019, пазней вярнуў месца ў стартавым складзе, у ліпені не гуляў з-за траўмы, пазней стаў з’яўляцца на полі эпізадычна. У снежні 2019 года кантракт са «Слуцкам» быў разарваны"Слуцк" расстался с Хотовым и Тимошенко.

У студзені 2020 года папоўніў склад рэчыцкага «Спадарожніка»Тимошенко пополнил ряды "Спутника". Спачатку трывала гуляў у стартавым складзе, пасля стаў часам выхадзіць на замену. Па выніках сезона 2020 дапамог рэчыцкаму клубу выйсці ў Вышэйшую лігу.

У пачатку 2021 года далучыўся да гомельскага «Лакаматыва». Спачатку часцей выхадзіў на замену, а з ліпеня замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У лютым 2022 года падоўжыў пагадненне з клубам"Локомотив" продлил контракты с пятью футболистами. У сезоне 2022 стаў радзей з’яўляцца на полі. Па яго заканчэнні пакінуў клуб.

Дасягненні Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2016 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2011 Уладальнік Кубка Беларусі: 2011 Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2012 Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі (2): 2010, 2020

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Рэчыца-2014 Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк Катэгорыя:Ігракі ФК Спадарожнік Рэчыца Катэгорыя:Ігракі ФК Лакаматыў Гомель