Дзяніс Яхно (нар. , ) — беларускі футбаліст, нападнік гомельскага «Лясгаса».
Клубная кар’ера Выхаванец «Гомеля», гуляў за моладзевую каманду, потым стаў выступаць за дубль. У сезоне 2010 у Першай лізе згуляў чатыры матчы за асноўную каманду (выхадзіў на замену) і яшчэ адзін матч у Кубку (у выніку выйграў гэты трафей).
У сезоне 2013 стаў прыцягвацца да асноўнай каманды, але ў ліпені 2013 года атрымаў траўму і выбыў да канца сезона.
У лютым 2014 года быў аддадзены ў арэнду ў «Гарадзею»«Гомель» отдал Яхно в «Городею», а Гречишко — в «Славию». У ліпені 2014 года пакінуў гэты клубЯхно покинул «Городею» и перейдет в «Славию» і неўзабаве стаў іграком «Гомельчыгунтранса»Яхно отдан в аренду в «Гомельжелдортранс». У стане «чыгуначнікаў» стаў трывала гуляць у аснове.
У снежні 2014 года, па заканчэнні тэрміну арэнды, вярнуўся ў «Гомель»«Гомель» расторг контракт с Гречишко. Четверо футболистов вернулись в клуб из аренды. Значную частку сезона 2015 прапусціў з-за траўм, у чэмпіянаце згуляў усяго ў 6 матчах. У сезоне 2016, калі каманда гуляла ў Першай лізе, зноў доўгі час не гуляў з-за траўмы, толькі ў канцы сезона стаў з’яўляцца на полі. У пачатку 2017 года пакінуў каманду.
У жніўні 2017 года стаў іграком «Асіповічаў»Лапко и Яхно перешли в «Осиповичи». У студзені 2018 года пачаў трэніравацца з рэчыцкім «Спадарожнікам» і ў сакавіку афіцыйна стаў іграком клуба.
У студзені 2019 года перайшоў у гомельскі «Лакаматыў»Яхно и Воспуков перешли в гомельский «Локомотив», аднак не быў заяўлены на сезон 2019. У пачатку 2020 года далучыўся да светлагорскага «Хіміка», дзе трывала выступаў у аснове.
У красавіку 2021 года стаў іграком гомельскага «Паперпрама», пакінуў каманду ў сакавіку 2022 года і неўзабаве далучыўся да гомельскага «Лясгаса».
Міжнародная кар’ера Выступаў за моладзевую зборную Беларусі на Кубку Садружнасці 2012 у Санкт-Пецярбургу (правёў усе 6 матчаў). 10 верасня 2012 года ўдзельнічаў у адборачным матчы моладзевага Еўра-2013 супраць Сан-Марына.
Дасягненні Уладальнік Кубка Беларусі: 2011 Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі (2): 2010, 2016
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2008 дубль Гомель 1 0 2009 дубль Гомель 9 1 2010 Д2 Гомель 4 0 2011 дубль Гомель 26 9 2012 дубль Гомель 20 7 2013 Д1 Гомель 6 0 2014 (1) Д2 Гарадзея 5 0 2014 (2) Д2 Гомельчыгунтранс 15 2 2015 Д1 Гомель 6 0 2016 Д2 Гомель 3 0 2017 (2) Д2 Асіповічы 9 0 2018 Д3 Спадарожнік 16 6 2020 Д2 Хімік 21 1 2021 Д3 Паперпрам 14 6
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Лясгас Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Паперпрам Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Хімік Светлагорск Катэгорыя:Ігракі ФК Спадарожнік Рэчыца Катэгорыя:Ігракі ФК Асіповічы Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Лакаматыў Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Гарадзея