Ігар Лісіца (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ера Выхаванец лідскага футбола, у 2006—2008 гадах гуляў за гродзенскі «Нёман». Пачынаючы з 2009 года выступаў за «Белшыну», дзе стаў адным з асноўных ігракоў. Звычайна выступаў на пазіцыі цэнтральнага або флангавага паўабаронцы. У жніўні 2014 года пакінуў бабруйскі клуб і неўзабаве зноў стаў іграком гродзенскага «Нёмана». У «Нёмане» неўзабаве замацаваўся на пазіцыі правага паўабаронцы.

У лютым 2016 года пасля прагляду падпісаў кантракт з мікашэвіцкім «Гранітам», дзе пазней замацаваўся ў аснове. У ліпені 2016 года перайшоў у «Віцебск», дзе стаў асноўным левым абаронцам. У лютым 2017 года накіраваўся на прагляд у «Нафтан» і ў выніку падпісаў кантракт з наваполацкім клубам. У складзе «Нафтана» стаў іграком асновы, выступаў у якасці флангавага абаронцы, аднак не здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Першую лігу.

Са студзеня 2018 года на працягу двух месяцаў праходзіў прагляд у сталічных «Крумкачах», аднак на клуб была накладзена забарона на рэгістрацыю новых ігракоў, і ў сакавіку 2018 года паўабаронца падпісаў пагадненне з «Лідай», дзе замацаваўся ў аснове. У студзені 2019 года стаў іграком жыткавіцкага ЮАС, аднак ужо ў сакавіку разарваў пагадненне з ЮАС і зноў стаў іграком «Ліды».

У студзені 2020 года па справе аб дагаварных матчах быў дыскваліфікаваны АБФФ на тры гады. Аднак, яшчэ ў лютым у складзе «Ліды» прымаў удзел у таварыскіх матчах. У ліпені 2020 года па выніках крымінальнай справы быў прысуджаны да 2 гадоў абмежавання волі.

Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2009

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2005 Д2 Ліда 0 0 2006 дубль Нёман 24 0 2007 Д1 Нёман 6 0 2008 Д1 Нёман 5 0 2009 Д2 Белшына 26 5 2010 Д1 Белшына 23 4 2011 Д1 Белшына 30 1 2012 Д1 Белшына 22 0 2013 Д1 Белшына 24 1 2014 (1) Д1 Белшына 17 3 2014 (2) Д1 Нёман 13 1 2015 Д1 Нёман 20 0 2016 (1) Д1 Граніт 12 0 2016 (2) Д1 Віцебск 15 0 2017 Д1 Нафтан 28 0 2018 Д2 Ліда 25 5 2019 Д2 Ліда 25 2

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Ліда Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан