Ры́таўна, Ры́тава — возера ў Беларусі, у Сенненскім раёне Віцебскай вобласці за 26 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Сянно, за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Задарожжа. Возера знаходзіцца ў басейне ракі Чарнічанка.

Плошча паверхні возера 0,2 км, даўжыня 600, найбольшая шырыня 400 метраў. Даўжыня берагавой лініі 1,63 км. Катлавіна возера рэшткавага тыпу з невыразнымі схіламі. Берагі нізкія, у паўднёвай і заходняй частках возера забалочаныя.

Рытаўна злучана ручаём (каналам) з ракой Чарнічанкай.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Басейн Лучосы Катэгорыя:Азёры Сенненскага раёна