Аляксей Тупчы (нар. , Пэрвамайск, Мікалаеўская вобласць, УССР) — украінскі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ера Пачаў кар’еру на Украіне, але ўжо ў маладым узросце апынуўся ў магілёўскім «Дняпры». З клубам атрымаў бронзавы медаль чэмпіянату 2009, а на наступны год гуляў у Лізе Еўропы.

Сезон 2011 правёў у «Віцебску». У студзені 2012 года перайшоў у бабруйскую «Белшыну», а ў жніўні таго ж года папоўніў склад «Гомеля».

У студзені 2013 года вярнуўся ў «Дняпро»Алексей Тупчий подписал контракт с "Днепром". Сезон пачынаў на лаўцы запасных, але потым замацаваўся ў аснове на пазіцыі апорнага паўабаронцы.

У студзені 2014 года перайшоў у салігорскі «Шахцёр»Тупчий перешел из "Днепра" в "Шахтер". Распачынаў сезон як асноўны апорны паўабаронца, але ўжо ў матчы другога тура супраць «Слуцка» (5 красавіка 2014 года) атрымаў цяжкую траўму. Аднавіўся ад траўмы ў жніўні 2014 года, але застаўшуюся частку чэмпіянату пераважна гуляў за дубль.

У студзені 2015 года пакінуў «Шахцёр»Футбол. Алексей Тупчий и Александр Гурули покидают солигорский "Шахтер" і неўзабаве апынуўся на праглядзе ў «Дняпры»Левицкий, Тупчий и еще восемь футболистов находятся на просмотре в «Днепре». У лютым 2015 падпісаў кантракт з магіляўчанамі"Днепр" заключил контракты с Тупчием, Копанцовым, Образовым и Сазанковым. Перад пачаткам сезона быў абраны капітанам каманды.

У студзені 2016 года стаў іграком «Гарадзеі», якая выйшла ў Вышэйшую лігуТупчий перешел из "Днепра" в "Шахтер". У складзе «Гарадзеі» замацаваўся ў аснове ў якасці апорнага паўабаронцы. У снежні 2016 года падоўжыў кантракт з «цукровымі»Тупчий и Пласконный продлили контракты с "Городеей". Сезон 2017 пачынаў у стартавым складзе, але пазней страціў месца ў аснове.

У ліпені 2017 года зноў далучыўся да магілёўскага «Дняпра»Колядко и Колпачук покинули "Городею" и перешли в "Атлантас", Тупчий вернулся в "Днепр", дзе замацаваўся на пазіцыі апорнага паўабаронцы. У студзені 2018 года пакінуў магілёўскі клубТерещенко, Шрамченко, Тупчий покинули «Днепр». Павлов может продлить контракт і неўзабаве стаў іграком «Белшыны»Жевнеров и Тупчий снова стали футболистами "Белшины". У студзені 2019 года падоўжыў кантракт з бабруйскім клубамТурлин, Тупчий и еще четыре игрока продлили контракты с "Белшиной", аднак у сакавіку пакінуў яго і неўзабаве далучыўся да «Горак»Копанцов, Артур Левицкий, Сазанков, Тупчий, Хилькевич заявлены за «Горки», у складзе гэтага клуба правёў сезон 2019 у Другой лізе.

У лютым 2020 года стаў іграком «Оршы»"Орша" подписала контракты с четырьмя футболистами, гуляў за клуб да канца сезона 2020.

У красавіку 2021 года пераехаў жыць у ЗШАНаш человек в Чикаго. Алексей Тупчий: "Все остальное, где бывал, рядом с НБА и близко и не стоит".

Дасягненні Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2009, 2014 Уладальнік Кубка Беларусі: 2014

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2004 Д1 Дняпро-Трансмаш 10 0 2005 Д1 Дняпро-Трансмаш 17 0 2006 Д1 Дняпро 17 0 2007 Д1 Дняпро 18 1 2008 Д1 Дняпро 0 0 2009 Д1 Дняпро 15 0 2010 Д1 Дняпро 18 0 2011 Д1 Віцебск 32 1 2012 (1) Д1 Белшына 8 0 2012 (2) Д1 Гомель 8 0 2013 Д1 Дняпро 25 2 2014 Д1 Шахцёр 5 0 2015 Д2 Дняпро 29 7 2016 Д1 Гарадзея 27 2 2017 (1) Д1 Гарадзея 10 0 2017 (2) Д1 Дняпро 15 1 2018 Д2 Белшына 28 1 2019 Д3 Горкі 25 0 2020 Д2 Орша 19 0

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Украіны Катэгорыя:Ігракі ФК Орша Катэгорыя:Ігракі ФК Горкі Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Гарадзея Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск