Ігар Кузьмянок (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца гомельскага «Лакаматыва».

Клубная кар’ера Пачаў займацца футболам у родным Жлобіне, а пазней трапіў у Гомельскае вучылішча алімпійскага рэзерву. З 2008 года гуляў за «Гомель», дзе стаў асноўным цэнтральным абаронцам.

У студзені 2013 года перайшоў у мінскае «Дынама». У мінскім клубе не здолеў замацавацца ў аснове, а ў чэрвені 2013 года да таго ж атрымаў траўму, з-за якой выбыў да восені. Пасля вяртання зноў апынуўся на лаўцы запасных. У выніку ў сакавіку 2014 года быў аддадзены ў арэнду ў салігорскі «Шахцёр». У складзе «Шахцёра» чаргаваўся на пазіцыі цэнтральнага абаронцы з Аляксеем Янушкевічам і Мікалаем Кашэўскім.

У студзені 2015 года вярнуўся ў склад «Дынама» з арэнды, але неўзабаве быў канчаткова выкуплены салігорскім клубам. Сезон 2015 пачаў на лаўцы запасных, але хутка вярнуў сабе месца ў аснове на пазіцыі цэнтральнага абаронцы.

У снежні 2016 года зноў стаў іграком «Дынама». У сезоне 2017 быў іграком ратацыі дынамаўцаў. У снежні 2017 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб, і ў студзені 2018 года вярнуўся ў «Шахцёр», падпісаўшы двухгадовы кантракт. У першай палове сезона 2018 звычайна гуляў у стартавым складзе, са жніўня стаў пераважна заставацца на лаўцы запасных, зрэдку выходзячы на замену, прыцягваўся таксама да дубліруючага складу.

Да сезона 2019 пачынаў рыхтавацца з «Шахцёрам», аднак у лютым не трапіў на чарговы збор каманды, цікавасць да абаронцы стала праяўляць «Тарпеда-БелАЗ». У сакавіку 2019 года разарваў пагадненне з «Шахцёрам» і падпісаў двухгадовы кантракт з «Тарпеда-БелАЗ». У сезоне 2019 года нячаста з’яўляўся на полі, толькі ў ліпені і верасні трывала гуляў у стартавым складзе. У студзені 2020 года па пагадненні бакоў пакінуў жодзінскі клуб.

У лютым 2020 года стаў трэніравацца з «Іслаччу» і неўзабаве падпісаў кантракт. Прапусціў пачатак сезона з-за траўмы, пасля замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2020 года пакінуў «Іслач».

У студзені 2021 года падпісаў двухгадовы кантракт з «Гомелем». У 2021—2022 гадах гуляў мала, шмат прапусціў з-за траўм. У лютым 2023 года падоўжыў кантракт з клубам да канца сезона 2023. У студзені 2024 года пакінуў «Гомель» і неўзабаве стаў трэніравацца з гомельскім «Лакаматывам», у красавіку афіцыйны папоўніў склад клуба.

Міжнародная кар’ера Гуляў за моладзевую зборную Беларусі. Трапіў у склад зборнай, якая прымала ўдзел у Алімпійскіх гульнях у Лондане, быў там асноўным цэнтральным абаронцам.

Дасягненні Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 2016, 2017, 2018 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (4): 2011, 2013, 2014, 2015 Уладальнік Кубка Беларусі (3): 2011, 2014, 2022 Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2012 Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2010

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2008 Д1 Гомель 14 0 2009 Д1 Гомель 14 0 2010 Д2 Гомель 15 0 2011 Д1 Гомель 21 2 2012 Д1 Гомель 28 0 2013 Д1 Дынама 5 0 2014 Д1 Шахцёр 20 1 2015 Д1 Шахцёр 21 1 2016 Д1 Шахцёр 28 1 2017 Д1 Дынама 9 0 2018 Д1 Шахцёр 14 3 2019 Д1 Тарпеда-БелАЗ 11 2 2020 Д1 Іслач 14 3 2021 Д1 Гомель 7 0 2022 Д1 Гомель 5 0 2023 Д1 Гомель 8 1

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач Катэгорыя:Ігракі ФК Лакаматыў Гомель Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года