Сімас Скіндэрыс (, нар. , , Літва) — літоўскі футбаліст, брамнік.

Клубная кар’ера Гуляў у літоўскіх і казахскіх клубах. На працягу 2004—2006 гадоў гуляў у Беларусі за «Тарпеда-СКА» і «Нафтан». Пачынаючы з 2009 года выступаў за «Мінск», быў там асноўным брамнікам, гуляў з клубам у Лізе Еўропы.

У студзені 2012 года падпісаў двухгадовы кантракт з бабруйскай «Белшынай», дзе чаргаваўся на пазіцыі брамніка з Русланам Капанцовым.

У лютым 2013 года апынуўся ў мазырскай «Славіі». Быў другім брамнікам пасля Уладзіміра Гаева, але нярэдка з’яўляўся і ў стартавым складзе.

Па выніках сезону «Славія» вылецела ў Першую лігу, і Скіндэрыс у лютым 2014 года падпісаў кантракт з іншым клубам Першай лігі — «Гарадзеяй»Футбол. "Городея" подписала контракты с пятью футболистами . У сезоне 2014 быў асноўным брамнікам «цукровых». У студзені 2015 года падоўжыў кантракт з клубамСемеро футболистов продлили контракты с "Городеей". У сезоне 2015 саступіў месца асноўнага брамніка маладому Ігнату Дастанку. У снежні 2015 года падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй» на наступны сезон"Городея" подписала Артема Гомелько и продлила контракты с семью игроками. У сезоне 2016 быў другім брамнікам «Гарадзеі» пасля Паўла Часноўскага, але ніводнага разу не з’явіўся на полі, а канец сезону ўвогуле прапусціў з-за траўмы.

У студзені 2017 года па пагадненні бакоў пакінуў «Гарадзею»Скиндерис покинул «Городею». Меў прапанову перайсці на трэнерскую працу ў беларускім клубе, але вырашыў вярнуцца на радзіму, дзе стаў іграком першалігавага «Нявежыса», які ўзначаліў брат Сімаса Марус. Па заканчэнні сезону 2017 пакінуў каманду.

Дасягненні Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2010

Крыніцы

Спасылкі Статыстыка на сайце lietuvosfutbolas.lt

Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Літвы Катэгорыя:Ігракі ФК Нявежыс Кедайней Катэгорыя:Ігракі ФК Гарадзея Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Таўрас Таўраге Катэгорыя:Ігракі ФК Аліціс Катэгорыя:Ігракі ФК Ардабасы Шымкент Катэгорыя:Ігракі ФК Акжайык Уральск Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Шылуце Катэгорыя:Ігракі ФК Атлантас Клайпеда Катэгорыя:Ігракі ФК Інкарас Каўнас Катэгорыя:Ігракі ФК Дайнава Алітус Катэгорыя:Ігракі ФК Экранас Панявежыс