right|300px|thumb|Кібер-готы Субкультура ( — пад і cultura — культура; падкультура) у сацыялогіі і культуралогіі — частка культуры грамадства, якая адрозніваецца ад пераважнай большасці, а таксама сацыяльныя групы носьбітаў гэтай культуры. Субкультура можа адрознівацца ад дамінантнай культуры ўласнай сістэмай каштоўнасцяў, мовай, манерай паводзін, адзежай і іншымі аспектаміЭнциклопедия социологии / Сост. А. А. Грицанов, В. Л. Абушенко, Г. М. Евелькин, Г. Н. Соколова, О. В. Терещенко. — Мн.: Книжный Дом, 2003. — 1312 с. — (Мир энциклопедий)Глушкова Ольга Михайловна. ТЕОРЕТИЧЕСКИЕ АСПЕКТЫ АНАЛИЗА СУБКУЛЬТУРЫ. Адрозніваюць субкультуры, якія фармуюцца на нацыянальнай, дэмаграфічнай, прафесійнай, геаграфічнай і іншых базах. У прыватнасці, субкультуры ўтвараюцца этнічнымі супольнасцямі, якія адрозніваюцца сваім дыялектам ад моўнай нормыКравченко А. И. Культурология: Учебное пособие для вузов. — 3-е изд.- М.: Академический проект, 2001.. Іншым вядомым прыкладам з'яўляюцца моладзевыя субкультуры.

Гісторыя тэрміна У 1950 годзе амерыканскі сацыёлаг Дэвід Райзмен у сваіх даследаваннях вывеў паняцце субкультуры як групы людзей, якія наўмысна абіраюць стыль і каштоўнасці, упадабаныя меншасцю. Больш старанны аналіз з'явы і паняцця субкультуры правёў Дзік Хэбдзідж у сваёй кнізе «Субкультура: значэнне стылю». Па яго меркаванні, субкультуры прыцягваюць людзей з падобнымі густамі, якіх не задавальняюць агульнапрынятыя стандарты і каштоўнасці.

Француз Мішэль Мафесолі ў сваіх працах выкарыстоўваў паняцце «гарадскія плямёны» для абазначэння моладзевых субкультур. Віктар Дольнік у кнізе «Непаслухмянае дзіцё біясферы» выкарыстоўваў паняцце «клубы».

У СССР для абазначэння членаў моладзевых субкультур выкарыстоўваўся тэрмін «Нефармальныя аб'яднанні моладзі», адсюль жаргоннае слова «нефармалы». Часам для абазначэння субкультурнай супольнасці выкарыстоўваецца жаргоннае слова «тусоўка».

Літаратура

Левикова С. И. Молодежная субкультура: Учебное пособие. М.: ФАИР-ПРЕСС.2004. Дольник В. Р. «Непослушное дитя биосферы», глава 4-я, «Рок рока». Шабанов Л. В. Социально-психологические характеристики молодежных субкультур: социальный протест или вынужденная маргинальность? Омельченко Е. Молодежные культуры и субкультуры / Ин-т социологии РАН, Ульян. гос. ун-т. Н.-И. центр «Регион». — М.: Ин-т социологии РАН, 2000. — 262 с. Тарасов А. Н. «Они нас изучают» «Теория моды». № 10, зима 2008—2009. Дик Хебдидж. Главы из книги «Субкультура: значение стиля» «Теория моды». № 10, зима 2008—2009. Дмитрий Громов. Любера: как становились пацанами «Теория моды». № 10, зима 2008—2009. Джо Терни. Взгляд сквозь камеру слежения: антисоциальный трикотаж и «эти жуткие типы в капюшонах» «Теория моды». № 10, зима 2008—2009. Энн Пирсон-Смит. «Готы», «Лолиты», «дарты вейдеры» и коробка с маскарадными костюмами: исследование феномена косплея в Юго-Восточной Азии

Спасылкі

Катэгорыя:Сацыялогія культуры Катэгорыя:Лад жыцця