Atlantic Records (Atlantic Recording Corporation — «Атлантычная гуказапісная карпарацыя») — амерыканскі лэйбл гуказапісу, належыць кампаніі Warner Music Group. Заснаваны ў 1947 годзе Ахметам Эртэгюнам і Хербам Абрамсанам.

Першапачаткова лэйбл быў арыентаваны на джаз і рытм-энд-блюз. Напачатку 1950-х да Ахмета далучыліся Джэры Уэкслер, а затым Несухі Эртэгюн. У 1950-х гадах з-за шалёнай папулярнасці Рут Браўн, якая запісвала там, кампанія атрымала мянушку «Дом, які пабудавала Рут».The Greatest Record Man Of All Time by Robert Greenfield — Rolling Stone issue 1018, January 25, 2007M З 1955 года Несухі ўзначальваў джазавае падраздзяленне, і на яго рахунку важныя кантракты з Чарлзам Мінгусам і Джонам Колтрэйнам. Пазней гэты пост заняў Джоэл Дорн. Хоць кампанія пачынала як незалежны рэкорд-лэйбл, яна стала адным з асноўных ігракоў на музычным рынку ў 1960-х з такімі мэйнстрымавымі партнёрамі, як Соні і Шэр. Сярод асноўных канкурэнтаў былі Columbia Records і RCA Records.

Музыканты і калектывы лэйбла

AC/DC Bad Religion Billy Talent Cream Marina And The Diamonds Б'ёрк Рэй Чарлз Рут Браўн Філ Колінз Джон Колтрэйн Dream Theater

Emerson, Lake & Palmer Арэта Франклін Genesis King Crimson Led Zeppelin Lupe Fiasco The Velvet Underground Yes Fountains Of Wayne P.O.D.

Шэр Death Cab for Cutie The Manhattan Transfer Foreigner Pendulum Rush Skid Row Тоні Брэкстан Skillet (гурт) T.I. Sean Paul Simple Plan Shinedown Wiz Khalifa

Гл. таксама :Катэгорыя:Альбомы Atlantic Records Спіс лэйблаў гуказапісу

Катэгорыя:Лэйблы гуказапісу ЗША Катэгорыя:Лэйблы прагрэсіўнага рока Катэгорыя:Члены IFPI Катэгорыя:Atlantic Records